2 клас

  На першым этапе працы з флэш-карткамі рэкамендуецца ўводзіць новыя словы групамі, якія аб’яднаны агульнай тэмай. Такім чынам назапашванне беларускай лексікі не выклікае цяжкасцей і адбываецца свядома.  
 Праграма беларускай мовы прадугледжвае вывучэнне разнастайных лексіка-семантычных груп. Падручнік змяшчае шматлікія практыкаванні, накіраваныя на ўключэнне новых слоў у маўленне вучняў. Работу па вывучэнні флэш-картак і выкарыстанні набытых ведаў на ўроках неабходна весці паралельна. Гэта дасць магчымасць на працягу года  ўвесці ў слоўнік вучняў увесь неабходны набор слоў.
 Працаваць з флэш-карткамі можна як франтальна, так і індывідуальна. Самім сэрвісам ужо прадугледжана магчымасць самакантролю.


І чвэрць
Тэма "Гародніна і садавіна"