На сённяшні момант існуе вялікая колькасць методык і прыёмаў для засваення лексічнага і граматычнага матэрыялу пры вывучэнні беларускай мовы. Асаблівую актуальнасць набывае задача паляпшэння якасці ведаў навучэнцаў, павышэння іх паспяховасці, матывацыі да вывучэння беларускай мовы, развіццё іх пазнавальнага інтарэсу.
Пашырэнне слоўнікавага запасу не адбываецца само па сабе. Выканання практыкаванняў падручніка і знаёмства з літаратурнымі тэкстамі часта бывае недастаткова. Дыялогі атрымліваюцца "беднымі" і аднатыпнымі. Вучні маюць пэўныя цяжкасці, калі трэба даць характарыстыку герою ці апісаць яго знешнасць.

Выкарыстанне на практыцы флэш-картак дазваляе зрабіць працэс запамінання больш лёгкім, павялічвае аб'ём памяці шляхам утварэння асацыяцый.
Мэтанакіраваная і сістэматычная праца па пашырэнні слоўнікавага запасу вучняў садзейнічае фарміраванню і развіццю камунікатыўных кампетэнцый малодшых школьнікаў. Гэта дазваляе ім перайсці на больш высокі ўзровень валодання мовай як сродкам зносін і садзейнічае ўсебаковаму развіццю асобы вучня.