понедельник, 17 февраля 2020 г.

Метадычныя рэкамендацыі


Каб флэш-карткі былі эффектыўнымі, ёсць некалькі асноўных правіл іх выкарыстання:
- размяшчаць на адной картцы толькі адно слова (асабліва на першым этапе);
- неабходна прагаворваць карткі ўслых;
- вывучаць флэш-карткі з абодвух бакоў;

- мяняць парадак картак пры вывучэнні;
- рэгулярна паўтараць флэш-карткі.

Вучэбны модуль падзелены па класах. Тэматыка флэш-картак адпавядае тэмам, вывучаемым у кожным класе згодна праграмы.

Дзяленне па чвэрцях прыкладнае. Настаўнік можа мяняць тэмы месцамі, вяртацца да ўжо вывучаных флэш-картак па неабходнасці, паскараць ці замядляць тэмп працы з прапанаваным матэрыялам.

У 2 класе  на паўтарэнне адводзіцца IV чвэрць, у 3 і 4 класах - I і IV чвэрці. У пачатку года паўтараюцца флэш-карткі за папярэдні клас, а ў канцы года - за бягучы навучальны год.

Пасля вывучэння пэўнай колькасці флэш-картак (прыкладна адзін раз у чвэрць) праводзіцца кантроль ведаў у выглядзе пісьмовага перакладу.

Ёсць флэш-карткі, распрацаваныя для ўрокаў напісання творчых работ (сачыненняў і пераказаў).