понедельник, 17 февраля 2020 г.

Апісанне

  Флэш-карткі - просты і зручны рэсурс. Яны ўяўляюць сабой тэматычныя наборы з адлюстраваннем прадметаў ці з'яў. 
  Яркія і прыгожыя, часам смешныя флэш-карткі аказваюць уздзеянне як на вучняў-візуалаў (працэнт такіх вучняў заўсёды большы), так і на тых, у каго вядучым тыпам успрымання з'яўляецца аўдыяльны канал - бо слова не толькі паказваецца, але і не адзін раз гучыць у працэсе працы з флэш-карткамі. Падыдуць флэш-карткі і кінестэтыкам (тым, хто прывык успрымаць інфармацыю пры дапамозе рухаў) - флэш-карткі заўсёды можна пісаць ад рукі. 
  Камбінацыі на двух баках флэш-карткі могуць быць рознымі:
слова – пераклад;
малюнак – слова;
малюнак – словазлучэнне;
слова - сінанімічны рад;
слова - антонім;
слова - сінонім;
пачатак прыказкі - канец прыказкі;
фразеалагізм - тлумачэнне.